Каляровае фарбаванне валасоў у Вільнюсе
Ружовы, чырвоны, сіні, фіялетавы — ад адной пасмы да ўсёй даўжыні.
Я Надзея. Фарбую больш за 10 гадоў і сама вучу цырульнікаў працаваць з колерам. Асвятляю на Schwarzkopf, колер надаю прамымі пігментамі iroiro і Manic Panic. Šv. Stepono g. 9, Стары горад.
Частковае або блочнае фарбаванне пачынаецца са 120 €. Яркі колер па ўсёй даўжыні амаль заўсёды патрабуе асвятлення — тады выходзіць 230–280 €. Дакладную суму скажу пасля бясплатнай кансультацыі.
Дашліце фота валасоў пры дзённым святле і прыклад колеру, які хочацца.
Мае работы
Замечательный салон, чудесные мастера! Прекрасная атмосфера, великолепное качество услуг, готовность к любым экспериментам и смелым идеям. Регулярно хожу сюда на коллаген, airtouch и яркое окрашивание уже два года. Спасибо за мощные розовые волосы! 💖
Марыя Васілёнак
Што варта ведаць перад запісам
Прамыя пігменты не асвятляюць — яны кладуцца паверх таго, што ёсць. Чым святлейшая база, тым бліжэй вынік да карцінкі. На цёмных неасветленых валасах сіні, зялёны, пастэль і срэбра не праявяцца зусім. Таму амаль заўсёды пачынаем з асвятлення.
Колькі трымаецца колер
Прамыя пігменты вымываюцца паступова, і гэта нармальна. Чым ярчэйшы і насычанейшы колер, тым даўжэй ён трымаецца: бледны ружовы або пастэль давядзецца абнаўляць ужо тыдні праз два, а насычаны колер трымаецца прыкметна даўжэй.
Як праходзіць
- Кансультацыя Гляджу, чым валасы пафарбаваныя цяпер і як яны будуць асвятляцца. З фота гэтага не зразумець. Заадно назаву дакладную цану.
- Асвятленне і колер Колькі зойме, залежыць ад пачатковага стану валасоў: праца са штучным пігментам займае ад пяці гадзін.
- Догляд Скажу, чым мыць, каб колер не вымыўся заўчасна, і калі прыходзіць абнаўляць.
Частыя пытанні
Ці абавязкова асвятляць валасы?
Для прыгожага сіняга, зялёнага, пастэлі або серабра — так, без асвятлення яны проста не праявяцца. А сіні, пакладзены на неасветленыя валасы, яшчэ і вымываецца да зеленаватага адцення.
Фарбуюся ў яркі колер упершыню — з чаго пачаць?
Параю частковае або блочнае фарбаванне: адрастае плаўней, выглядае ярка і дагледжана, а валасы менш пашкоджваюцца.
Колькі гэта каштуе?
Ёсць два варыянты: асвятліць валасы і зафарбаваць у колер — каля 230 €, або, калі база гэта дазваляе, зафарбаваць як ёсць — каля 100 €. Другі варыянт — таннейшы, хутчэйшы і больш беражлівы, але не такі эфектны.
У мяне ўжо пафарбавана ў яркі, колер выцвіў — возьмецеся?
Тэарэтычна так, але гарантый на вынік пасля першага разу не дам: загадзя не зразумець, як будзе вымывацца штучны пігмент, а ад гэтага залежыць усё. Такая праца займае ад пяці гадзін, а цана стартуе ад 200 €. Паверх выцвілага чырвонага, напрыклад, светла-сіні можа проста не ўзяцца.
Як потым вярнуцца ў свой колер?
З асветленых валасоў любы фарбавальнік вымываецца, таму зафарбаваць назаўсёды за адзін раз не выйдзе — давядзецца некалькі разоў зрабіць паўторнае танаванне, пакуль пігмент не назапасіцца.
Ці робіце схаванае фарбаванне?
Так. Схаванае фарбаванне і контурынг — якраз тое, з чаго зручна пачынаць: колер відаць тады, калі вы самі гэтага хочаце.
Чаго я не раблю
Не раблю меліраванне і натуральныя дрэды. За астатняе бяруся амаль без выключэнняў, але давайце пачнём з кансультацыі — з фота не заўсёды відаць, з чым мае быць праца.
Даведацца сваю цану